Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася новая справаздача аб «фэйкавых навінах» пра каранавірус у Эўразьвязе


Група для супрацьдзеяньня дэзынфармацыі пры зьнешнепалітычным ведамстве Эўразьвязу прадставіла новую справаздачу аб распаўсюджваньні ў краінах Эўропы дэзынфармацыі пра каранавірусную інфэкцыю.

Як вынікае з справаздачы, у краінах ЭЗ і іх суседзях працягваюцца скаардынаваныя кампаніі распаўсюджваньня «фэйкавых навінаў» і дэзынфармацыі, у якіх нярэдка ўдзельнічаюць пракрамлёўскія СМІ і блогеры.

«Афіцыйныя СМІ або мэдыя, якія падтрымліваюцца дзяржавай, з розных краін, у тым ліку з Расеі і, у меншай ступені, з Кітаю, працягваюць прасоўваць кансьпіралягічныя наратывы і распаўсюджваць дэзынфармацыю як для аўдыторыі ЭЗ, так і ў суседніх краінах», — гаворыцца ў справаздачы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Гаворка ідзе перш за ўсё пра «тэорыі змовы» ў сувязі з эпідэміяй, сьцьвярджэньні пра тое, што каранавірус ня шкодны для здароўя або, наадварот, што ён быў штучна створаны і распаўсюджаны дзеля нейкіх мэтаў. Таксама распаўсюджваюцца сьцьвярджэньні, што вышкі 5G уплываюць на распаўсюд вірусу, і г. д. Распаўсюджваюцца і матэрыялы палітычнага характару, у прыватнасьці з крытыкай ЭЗ і высокімі ацэнкамі дзеяньняў Расеі і Кітаю.

Улады ЭЗ у сакавіку ўжо заяўлялі пра кампанію дэзынфармацыі аб эпідэміі і пра тое, што гэтая кампанія паходзіць з Расеі.

Пра выпадкі дэзынфармацыі ў сувязі з каранавірусам заяўлялі таксама спэцслужбы ЗША. Нядаўна амэрыканскія выведныя органы прыйшлі да высновы, што кітайскія агенты спрыялі распаўсюджваньню ілжывай інфармацыі пра дзеяньні адміністрацыі Трампа ў справе барацьбы з эпідэміяй, паведамляе ў пятніцу «Голас Амэрыкі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG