Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая ўспышка каранавірусу на Віцебшчыне: у Пастаўскім раёне 32 хворыя, за суткі рост у 1,5 раза


У Пастаўскім раёне, які знаходзіцца па суседзтве з Докшыцкім, дзе цяпер сур’ёзная ўспышка каранавірусу (72 выпадкі), на 22 красавіка пацьвердзілі 32 выпадкі заражэньня каранавірусам.

Пра гэта паведамляе газэта «Пастаўскі край». Яшчэ 20 красавіка ў Пастаўскім раёне быў 21 выпадак заражэньня, за суткі колькасьць хворых павялічылася ў 1,5 раза — 21 красавіка газэта паведаміла ўжо пра 31 пацыента, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Абнавілася інфармацыя і пра Полацкі раён. На 20 красавіка ў Наваполацкай гарадзкой лякарні знаходзіліся 24 пацыенты з каранавірусам, 17 зь іх — жыхары Наваполацку, паведаміў намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Андрэй Адзіночкін ў эфіры тэлеканалу «Вектар ТВ». Да гэтага, 16 красавіка, паведамлялі пра 14 хворых у Полацкім раёне.

Апошнія зьвесткі пра колькасьць выяўленых выпадкаў COVID-19 у іншых раёнах Віцебскай вобласьці, якія «Народныя навіны Віцебска» сабралі з адкрытых крыніц, наступныя:

  • Віцебскі раён — больш за 1200 выпадкаў (на 20 красавіка)
  • Докшыцкі раён — 72 выпадкі (на 17 красавіка) Аршанскі раён — 69 выпадкаў (на 20 красавіка)
  • Шумілінскі раён — 30 выпадкаў (на 18 красавіка)
  • Лёзьненскі раён — 22 выпадкі (на 17 кркасавіка)
  • Вушацкі раён — 10 выпадкаў (на 18 красавіка)
  • Дубровенскі раён — 6 выпадкаў (на 17 красавіка)
  • Гарадоцкі раён — 6 выпадкаў (на 16 красавіка)
  • Верхнядзьвінскі і Глыбоцкі раёны — па 4 выпадкі (на 21 красавіка)
  • Браслаўскі, Мёрскі раён — па 1 выпадку (на 17 красавіка)

У Расонскага, Шаркаўшчынскага, Талачынскага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў пакуль не было зьвестак пра пацьверджаныя выпадкі каранавірусу.

Такім чынам, ужо ў 8 раёнах Віцебскай вобласьці колькасьць зафіксаваных выпадкаў заражэньня каранавірусам перавышае некалькі дзясяткаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG