Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ня ведаю, калі захварэў». Пагутарылі з хакеістам прэзыдэнцкай зборнай, у якога пацьвердзілі каранавірус


Аляксандар Лукашэнка падчас гульні 4 красавіка
Аляксандар Лукашэнка падчас гульні 4 красавіка

Хакеіст прэзыдэнцкай каманды Дзьмітры Мялешка сказаў карэспандэнту Свабоды, што ён хворы на пнэўманію і мае станоўчы тэст на COVID-19.

«Самаадчуваньне нармальнае, стабільнае», — сказаў ён.

Як ён ставіцца да таго, што прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант агучыла зьвесткі пра ягоны стан здароўя?

«Я да гэтага стаўлюся спакойна. Але падняўся такі ажыятаж. Тэлефануюць журналісты, не пытаюцца пра маё здароўе, ня хочуць пажадаць мне добрага самаадчуваньня, а іх цікавіць нейкая інфармацыя, каб нешта напісаць. Гэта проста нават не па-чалавечы. Ім проста хацелася нейкай „гарачай“ навіны», — сказаў Дзьмітры Мялешка.

На пытаньне, калі Дзьмітры Мялешка адчуў сябе дрэнна і калі яго паклалі ў лякарню, ён адказваць ня стаў, спаслаўшыся на тое, што яму «і так цяжка». Ці гуляў ён разам з Аляксандрам Лукашэнкам?

«Была гульня, і ўсё, больш кантактаў у нас не было. У суботу я гуляў. Я ня ведаю, калі я захварэў».

Дзьмітры Мялешка не паведаміў, у якой ён бальніцы.

Пра тое, што ў хакеіста прэзыдэнцкай каманды Дзьмітрыя Мялешкі станоўчы тэст на каранавірус, паведаміла прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант.

Паводле Натальлі Эйсмант, Дзьмітры Мялешка захварэў прыкладна праз тыдзень пасьля заканчэньня аматарскага чэмпіянату Беларусі па хакеі, калі ўся каманда была ў адпачынку. Паводле Эйсмант, нядаўніх кантактаў з Аляксандрам Лукашэнкам у хворага хакеіста не было.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG