Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гулец хакейнай каманды Лукашэнкі мае COVID-19


Аляксандар Лукашэнка гуляе ў хакей.
Аляксандар Лукашэнка гуляе ў хакей.

Хакеіст прэзыдэнцкай хакейнай каманды мае станоўчы вынік тэсту на каранавірус. Гэтую інфармацыю ў інтэрвію агенцтву РИА Новости пацьвердзіла Натальля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.

Натальля Эйсмант прызнала, што гэта Дзьмітры Мялешка.

Адказваючы на пытаньне, ці кантактаваў Лукашэнка нядаўна з гэтым гульцом, Эйсмант адказала адмоўна:

«Дзьмітры захварэў прыкладна праз тыдзень пасьля заканчэньня аматарскага чэмпіянату Беларусі па хакеі, калі ўся каманда знаходзілася ў адпачынку».

Раней Telegram-канал NEXTA напісаў пра станоўчы тэст у прафэсійнага хакеіста, а цяпер гульца каманды прэзыдэнта Дзьмітрыя Мялешкі. У інтэрвію SPORT.TUT.BY той заявіў, што сапраўды хворы, але на прастуду, а ня COVID-19.

Дзьмітры Мялешка выступае за каманду прэзыдэнта ў аматарскіх спаборніцтвах. Гуляў ён і ў фінальных матчах, дзе каманда на чале з Лукашэнкам перамагла каманду Менскай вобласьці. Турнір завяршыўся 11 красавіка.

Прэзыдэнцкая каманда выступала ў наступным складзе: Піліпавіч, Башко, Радзінскі, Зелянко, Юдзін, Глебаў, Вінакураў, Баранаў, Цітавец, Антоненка, Панамароў, Круцікаў, Волчак, Савілаў, Мялешка, Чупрыс, Міхалёў, Грабоўскі, Курылін, Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG