Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія ўлады: навукоўцы і WHO ня маюць доказаў лябараторнага паходжаньня «ўханьскага» каранавірусу


Ва Ўхані, 4 сакавіка, ілюстрацыйнае фота
Ва Ўхані, 4 сакавіка, ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнік МЗС КНР Чжао Ліцзянь 16 красавіка пракамэнтаваў паведамленьні, якія раней зьявілася ў СМІ, што нулявым пацыентам з каранавірусам быў супрацоўнік лябараторыі ва Ўхані, піша Reuters.

«Прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя неаднаразова заяўлялі, што няма доказаў стварэньня каранавірусу ў лябараторыі», — заявіў Ліцзянь. Таксама ён адзначыў, што экспэрты не знайшлі навуковага абгрунтаваньня вэрсіі са штучным паходжаньнем вірусу.

Раней тэлеканал Fox News распавёў са спасылкай на некалькі ананімных крыніц, што першым захварэў на каранавірус работнік адной зь лябараторый Кітаю, разьмешчанай у горадзе Ухань: менавіта ў гэтым рэгіёне ў канцы 2019 году пачалася ўспышка каранавірусу.

У рэпартажы Fox адзначылі, што каранавірус ня быў біялягічным зброяй, але, вывучаючы яго, Кітай зьбіраўся перасягнуць ЗША ў выяўленьні вірусаў і барацьбе зь імі.

CNN паведаміў 16 красавіка, што амэрыканская выведка цяпер афіцыйна расьсьледуе вэрсію пра тое, што вірус меў лябараторнае паходжаньне.

«З таго, што нам вядома, — вірус зьявіўся ва Ўхані. Мы ведаем, што Ўханьскі інстытут вірусалёгіі знаходзіцца ўсяго за некалькіх міляў ад таго месца, дзе знаходзіўся рынак морапрадуктаў», — раней заяўляў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.

Кітайскія СМІ раней, кажучы пра «нулявога пацыента», заражанага каранавірусам, прадставілі вэрсію пра жанчыну, якая гандлявала крэвэткамі на рынку морапрадуктаў ва Ўхані. Лічыцца, што менавіта з гэтага месца пайшло распаўсюджваньне COVID-19.

У сакавіку гэтага году ў навуковым часопісе Nature выйшаў артыкул пра тое, што ў геноме каранавірусу не знайшлі сьлядоў штучнага вырошчваньня ў лябараторыі, ён выглядае так, як і трэба пры эвалюцыйным разьвіцьці.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG