Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 16 памерлі. У Беларусі прызналі 1486 выпадкаў каранавірусу, плюс 420 за дзень


Міністэрства здароўя ў сваім тэлеграм-канале апублікавала статыстыку выпадкаў COVID-19 у Беларусі на 9 красавіка.

Раней гэтыя лічбы як актуальныя «на 6 раніцы» публікавала дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА. Мінздароўя ж раней сьцьвярджала, што атрымлівае статыстыку двойчы на дзень: у 8 і 18 гадзінаў.

Паводле Міністэрства здароўя, ў Беларусі:

  • 1331 пацыентаў з каранавірусам шпіталізаваныя;
  • зь іх 55 маюць патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх;
  • 139 выпісаныя здаровымі;
  • памерлі 16 інфікаваных каранавірусам — прызнаныя тры новыя сьмерці;
  • у ліку памерлых «у асноўным» пацыенты, якія яшчэ да каранавірусу мелі мноства хранічных захворваньняў (раней сьцьвярджалася, што ўсе 13 памерлых мелі мноства хранічных захворваньняў);
  • разам гэта дае 1486 прызнаных выпадкаў — плюс 420 выпадкаў за дзень;
  • 55 пацыентаў на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх;
  • у краіне праведзена з пачатку эпідэміі звыш 49 тысяч тэстаў на новы каранавірус, каля 3 тысячаў тэстаў на дзень, зьявілася 14-я лябараторыя, у якой робяць тэсты.

Днём раней, паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі былі пацьверджаныя 1066 выпадкаў COVID-19, памерлі 13 чалавек, выпісаныя здаровымі 77 пацыентаў, было 205 новых выпадкаў за дзень.

Статыстыка па абласьцях на 9 красавіка выглядала наступным чынам (паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, міністэрства такой не публікуе):

  • Менск — 699 чалавек шпіталізавана, 102 выпісаныя, 6 памерлі.
  • Менская вобласьць — 153 шпіталізаваныя, 1 выпісаны, 3 памерлі.
  • Віцебская вобласьць — 364 шпіталізаваныя, 35 выпісаныя, 7 памерлі.
  • Гомельская вобласьць — 35 шпіталізаваных, 1 выпісаны, 0 памерлых.
  • Магілёўская вобласьць — 35 шпіталізаваных, выпісаных і памерлых няма.
  • Горадзенская вобласьць — 28 шпіталізаваных, выпісаных і памерлых няма.
  • Берасьцейская вобласьць — 17 шпіталізаваных, выпісаных і памерлых няма.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG