Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярай каранавірусу стаў ураджай гародніны і садавіны ў Флорыдзе


©Shutterstock
©Shutterstock

Тысячы тонаў садавіны і гародніны згнілі гэтай вясной на фэрмэрскіх палях Флорыды, стаўшы нечаканай ахвярай пандэміі каранавірусу, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Кабачкі, жоўтыя гарбузы, памідоры не былі своечасова сабраныя і прапалі, бо фэрмэры ня могуць прадаць ураджай сваім сталым кліентам — закрытым праз пандэмію рэстаранам, паркам забаў і школам па ўсёй краіне.

Папраўдзе, з такімі ж праблемамі сутыкнуліся і іншыя штаты: ад наступстваў пандэміі пацярпелі, у прыватнасьці, каліфарнійскія фэрмэры, якія вырошчваюць зяленіва, і вытворцы малака ў Вэрмонце і Вісконсіне.

У Флорыдзе цяпер прападае і вялікая частка ўраджаю, сабранага ўзімку. Флорыда ў гэтую пару году зьяўляецца лідэрам сярод амэрыканскіх штатаў ва ўборцы таматаў, зялёнай фасолі, капусты і перцу.

Закрыццё ўстаноў стварыла «эфэкт даміно», які сур'ёзна закрануў сельскую гаспадарку — другую па велічыні індустрыю ў эканоміцы Флорыды. Аграрная індустрыя штогод прыносіць штату даход у памеры 155 млрд даляраў, забясьпечваючы 2 мільёны працоўных месцаў.

Многія вытворцы ахвяруюць цяпер прадукты ў харчовыя фонды, аднак праблема ў тым, што хуткапсавальная садавіна і гародніна ня могуць захоўвацца доўгі час.

Фэрмэры спрабуюць прадаць тавар сеткам супэрмаркетаў, але гэта нялёгка. Буйныя сеткі ўжо маюць кантракты з фэрмэрамі, якія вырошчваюць прадукцыю для раздробнага гандлю — многія з іх знаходзяцца за межамі ЗША.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG