Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падоўжыў карантын у ЗША з прычыны COVID-19


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў дзеяньне фэдэральных рэкамэндацый, якія раяць грамадзянам заставацца дома, яшчэ на 30 дзён, да канца красавіка, каб запаволіць распаўсюджваньне COVID-19.

На брыфінгу 29 сакавіка ў Вашынгтоне Трамп адзначыў, што сьмяротнасьць ад гэтай хваробы ў ЗША, пэўна, дасягне свайго піку ў наступныя два тыдні.

«Сытуацыя павінна пайсьці на спад — і, спадзяюся, вельмі прыкметна, — пачынаючы з гэтага пункту», — мяркуе амэрыканскі прэзыдэнт.

Ён дадаў, што пашырыў прынцыпы сацыяльнай дыстанцыі, каб спыніць распаўсюджваньне хваробы. Між тым у краіне набірае тэмп масавае тэставаньне, каб высьветліць больш дакладную статыстыку хворых.

Паводле зьвестак Унівэрсытэту Джона Гопкінса, у Злучаных Штатах зарэгістравана больш за 140 000 пацыентаў, колькасьць сьмерцяў перасягнула 2500.

«Важна, каб усе строга выконвалі абмежаваньні», — заявіў Трамп, параіўшы грамадзянам ЗША пакідаць дамы толькі пры крайняй неабходнасьці, напрыклад для куплі прадуктаў ці лекаў.

Раней 19 сакавіка дырэктар Нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных хвароб Энтані Фаучы ў эфіры CNN дапусьціў, што пандэмія можа прывесьці да сьмерці ад 100 да 200 тысяч у ЗША і закрануць мільёны людзей.

Нью-Ёрк — штат, на які прыпадае больш за 40% выпадкаў сьмерці ад каранавірусу ў краіне, — зарэгістраваў больш за 1000 сьмерцяў на 29 сакавіка.

У той жа час, сама меней у 21 штаце, дзе пражывае звыш паловы насельніцтва краіны, мясцовыя ўлады забаранілі «некрытычны бізнэс» і заклікаюць грамадзян заставацца дома.

27 сакавіка Трамп падпісаў закон пра беспрэцэдэнтныя захады для выратаваньня эканомікі ЗША ад наступстваў крызісу, зьвязанага з пандэміяй каранавірусу. Гэта адбылося пасьля таго, як Палата прадстаўнікоў раней ухваліла гэты пакет на 2,2 трлн даляраў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG