Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрк плыве карабель-шпіталь на 1000 ложкаў


USNS Comfort
USNS Comfort

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп наведаў у суботу порт Норфалк у штаце Вірджынія. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на цырымоніі адпраўкі плавучага шпіталя ў гавань Нью-Ёрка, дзе шпітальнае судна павінна дапамагчы гарадзкім лякарням, перапоўненым у сувязі з наплывам пацыентаў, хворых на новы каранавірус.

Чакаецца, што USNS Comfort прыбудзе ў Нью-Ёрк у панядзелак, заявіў у пятніцу губэрнатар Нью-Ёрка Эндру Куома. Судна абсталяванае 1000 ложкаў для пацыентаў, не заражаных каранавірусам, што дасьць магчымасьць вызваліць месцы ў бальніцах і разгрузіць мясцовых лекараў, якія змогуць сканцэнтравацца на лячэньні пацыентаў, заражаных COVID-19.

У мінулую пятніцу ў Лос-Анджэлэс прыйшло шпітальнае судна Mercyhospital, якое будзе дапамагаць гарадзкім лекарам справіцца з успышкай каранавіруса. Як і Comfort, судна абсталяванае 1000 ложкаў для пацыентаў, не заражаных COVID-19.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Больш 12 000 служачых Нацыянальнай гвардыі ЗША задзейнічаныя цяпер у мерапрыемствах у сувязі з пандэміяй каранавірусу. Гвардзейцы, у тым ліку, займаюцца дастаўкай ежы і праводзяць скрынінг сымптомаў у хворых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG