Лінкі ўнівэрсальнага доступу

190 у Менску, яшчэ 50 у Менскай вобласьці, 89 у Віцебскай. Прызнаныя выпадкі COVID-19 па абласьцях


На прэс-канфэрэнцыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі 3 красавіка не агучылі поўнай статыстыкі пра сытуацыю з COVID-19 у Беларусі — паўтарылі толькі тыя лічбы, што назваў Аляксандар Лукашэнка (351 выпадак, 4 сьмерці), а таксама расказалі пра падзяленьне выпадкаў па абласьцях.

Паводле Мінздароўя, на 8 гадзінаў раніцы 3 красавіка было вядома пра столькі выпадкаў COVID-19:

  • 1 у Берасьці (столькі ж агулам у Берасьцейскай вобласьці),
  • 2 у Магілёўскай вобласьці,
  • 6 у Горадзенскай,
  • 13 у Гомельскай,
  • 50 у Менскай,
  • 89 у Віцебскай,
  • 190 у Менску.

Дзе колькі памерлых, Мінздароўя не агучвала, таксама як не агучыла колькасьць выпісаных, «актыўных выпадкаў» і пацыентаў у цяжкім стане на 3 красавіка (Лукашэнка казаў, 46 выпісалі, 16 у цяжкім стане).

Свабода пазначае на ўласнай мапе гарады, мястэчкі і вёскі, у якіх вядомыя выпадкі заражэньня COVID-19. Паведаміць інфармацыю пра каранавірус у вашым населеным пункце можна праз наш тэлеграм @svabodabelarus ці іншыя сацыяльныя сеткі.

Паводле намесьніцы міністра здароўя Іны Карабан, Мінздароўя зьбірае інфармацыю пра вынікі тэстаў на каранавірус двойчы на дзень: а 8-й і 18-й гадзінах.

Зьвесткі пра гэтую колькасьць не публікуюцца на афіцыйным сайце, а даюцца ў Telegram-канал міністэрства, і ня кожны дзень. Звычайна іх публікуюць між 12 і 17 гадзінамі дня. Празь няпоўныя зьвесткі і неадназначныя фармулёўкі гэтыя паведамленьні ў сацсетках называюць «рэбусамі». Міжнародныя арганізацыі са спасылкай на Мінздароўя даюць зусім розныя лічбы.

Колькі чалавек з каранавірусам памерлі ў Беларусі

Пакуль вядома пра пяць выпадкаў сьмерці пацыентаў, інфікаваных каранавірусам COVID-19 (Мінздароўя, нагадаем, паведамляе пра 4 пацьверджаныя выпадкі).

  1. 73-гадовая пэнсыянэрка Аляксандра Чэпік, памерла ўвечары 30 сакавіка ў Віцебскім абласным клінічным спэцыялізаваным цэнтры (ВАКСЦ) (былы чыгуначны шпіталь).​
  2. 75-гадовы актор Драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч, памёр у ноч з 30 на 31 сакавіка ў ВАКСЦ.
  3. 70-гадовая настаўніца зь вёскі Новыя Доктаравічы (Менская вобласьць) Натальля А., памерла 1 красавіка ў Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы.
  4. 70-гадовы вайсковы пэнсіянэр Уладзімер Сідараў, памёр 2 красавіка ў ВАКСЦ.​
  5. 67-гадовая Вольга Дзеравянка, памерла 1 красавіка ў 2-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG