Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі рэкордная колькасьць сьмерцяў ад каранавірусу за адзін дзень


Мэдсястра адпачывае ў шпіталі ў Крэмоне, Італія
Мэдсястра адпачывае ў шпіталі ў Крэмоне, Італія

У Італіі 27 сакавіка зафіксавана рэкордная колькасьць сьмерцяў ад каранавіруснай інфэкцыі за адзін дзень — 919.

Агульная колькасьць сьмяротных зыходаў ад захворваньня COVID-19 у краіне, якая найбольш пацярпела ад пандэміі, складае цяпер 9134, тых, хто захварэў з пачатку эпідэміі — звыш 86 тысяч. Вылечыліся за ўвесь час каля 11 тысяч чалавек. Выпадкаў новых заражэньняў за апошнія суткі — больш за 6 тысяч.

Сайты, якія абагульняюць інфармацыю пра лічбы інфікаваных і памерлых, да вечара 27 сакавіка паведамляюць, што заразіліся больш за 572 тысячы чалавек ва ўсім сьвеце, памерлі больш за 27 тысяч. Больш за ўсё выяўленых выпадкаў інфікаваньня щ Злучаных Штатах, лік набліжаецца да 100 тысяч. Італія на другім месцы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG