Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі застрахаваная паездка сарвалася праз карантын, грошы ня вернуць, — Белдзяржстрах


У менскім аэрапорце, ілюстрацыйнае фота
У менскім аэрапорце, ілюстрацыйнае фота

У беларускай дзяржаўнай кампаніі «Белдзяржстрах» патлумачылі, як дзейнічае страхоўка ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Калі вы маеце страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробаў за мяжой ці комплексную страхоўку для турыстаў:

  • У выпадку заражэньня каранавірусам за мяжой аплочваюцца паслугі «хуткай» і лекаваньне.
  • Тэст на выяўленьне вірусу, зьмяшчэньне ў карантын, вяртаньне на радзіму пасьля карантыну, вакцынацыя ад вірусных захворваньняў і іншыя прафіляктычныя меры (у тым ліку набыцьцё масак і антысэпыкаў) ня лічацца страхавымі выпадкамі і не кампэнсуюцца.

Пры страхоўцы адмены паездкі кампэнсуюць выдаткі:

  • калі ўладальнік страхоўкі ці яго непаўналетняе дзіця заразіліся каранавірусам і былі шпіталізаваныя, альбо калі пэрыяд шпіталізацыі завяршаецца менш чым за 3 дні да дня пачатку паездкі,
  • празь немагчымасьць выезду ў краіну адпачынку ў сувязі з абвешчанай там эпідэміяй, пандэміяй — пры заключэньні дамовы страхаваньня да 12.03.2020.

Не пакрываюць выдаткі:

  • Пры зьмяшчэньні ў карантын у сувязі з каранавірусам
  • Празь немагчымасьць выезду ў краіну адпачынку ў сувязі з абвешчанай у там эпідэміяй, пандэміяй — пры заключэньні дамовы страхаваньня пасьля 12.03.2020.

Пры страхоўцы ад датэрміновага вяртаньня:

  • Калі ў пэрыяд дзеяньня страхоўкі ў яе ўладальніку, яго непаўналетнім дзецям ці блізкім сваякам ва ўзросьце пасьля 60 гадоў паставяць дыягназ каранавірусная інфэкцыя (у сувязі з чым уладамі вакзала, аэрапорта, авіякампаніі афіцыйна забароненая пасадка ў транспартны сродак).
  • Знаходжаньне ў карантыне і зьвязаныя з гэтым выдаткі (чаканьне рэйсу, набыцьцё квіткоў) не зьяўляюцца страхавым выпадкам і не кампэнсуюцца.

Пры страхоўцы ад няшчасных выпадкаў і захворваньняў з рызыкай «упершыню выяўленае захворваньне» заражэньне каранавірусам выдаткі кампэнсуюцца ў адпаведнасьці з умовамі страхаваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG