Дапамога ў вяртаньні ў Беларусь патрабуецца прыкладна 8 тысячам турыстаў, якія сутыкнуліся з закрыцьцём межаў з прычыны каранавірусу. Пра гэта 19 сакавіка паведаміла дырэктарка дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, піша БелТА.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Галоўная задача — вярнуць нашых турыстаў у Беларусь. Паводле турапэратараў, у Эгіпце знаходзіцца каля 6 тысяч арганізаваных турыстаў. Каля 2 тысяч турыстаў сёньня знаходзяцца за мяжой у іншых краінах», — расказала Варановіч.
Учора 18 сакавіка Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што пасьля закрыцьця межаў дыпляматы спрыялі вяртаньню ў Беларусь 1700 чалавек. Гэтая лічба ня ўлічвае зваротаў у амбасады Беларусі ў Расеі і Ўкраіне.
У Тэлеграме створаны канал Дапамога Беларусь (anti-COVID) для каардынацыі ўзаемадапамогі беларусаў падчас пандэміі.