Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка пакідае па адным цягніку да Масквы і Пецярбургу


З 23 сакавіка ў дадатак да раней ануляваных рэйсаў Беларуская чыгунка скасоўвае 7 параў цягнікоў:

  • № 4 / 3 Берасьце — Масква,
  • № 26 / 25 Горадня — Менск — Масква,
  • № 28 / 27 Берасьце — Масква,
  • № 40 / 39 Полацак — Масква,
  • № 56 / 55 Гомель — Магілёў — Масква,
  • № 84 / 83 Гомель — Санкт-Пецярбург,
  • № 96 / 95 Берасьце — Масква.

У выніку застаюцца толькі два цягнікі Беларускай чыгункі ў Расею:

  • № 2 / 1 Менск — Масква,
  • № 52 / 51 Берасьце — Санкт-Пецярбург.

Таксама ў Маскву празь Менск працягваюць хадзіць па адным цягніку Расейскіх чыгунак зь Берасьця і Калінінграду.

Грамадзяне Беларусі якім-кольвек транспартам, у тым ліку цягнікамі, у Расею трапіць ня могуць, бо Расея закрыла межы. Яны, аднак, гэтымі цягнікамі могуць выехаць з Расеі.

  • Самалёты «Белавія» перасталі лётаць у расейскія гарады Варонеж, Краснадар, Казань, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне і Сочы. Перапыніліся зносіны Менскага аэрапорту з маскоўскімі аэрапортамі Ўнукава і Жукоўскі. Расея дазволіла лятаць транзытам да 24 гадзінаў толькі праз аэрапорты Шарамецьцева і Дамадзедава, не выходзячы з транзытнай зоны.
  • Аўтобусныя перавозьнікі спынілі рэйсы ў Расею.
  • Раней з прычыны закрыцьця межаў былі спыненыя пасажырскія зносіны Беларусі з усімі астатнімі сумежнымі краінамі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

25 новых адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG