Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі патлумачылі, што будзе зь беларусамі, якія ня могуць вярнуцца з-за мяжы. ВІДЭА

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства спорту і турызму 19 сакавіка праводзіць брыфінг, дзе расказвае пра сытуацыю з грамадзянамі Беларусі, якія ня могуць вярнуцца на радзіму з-за мяжы.

Паводле міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука, большасьць людзей набывалі туры зь пералётам праз Маскву. У аэрапорце Ўнукава на свой рэйс чакаюць каля 100 чалавек, 19 сакавіка па іх вылеціць борт «Белавія». Беларусы ня будуць плаціць за гэты чартэр.

Арганізаваныя групы турыстаў з Эгіпту не праблема вывезьці: туды зь Менску прыляціць самалёт, які забярэ людзей цягам бліжэйшага тыдня — да 27 сакавіка.

Намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Дапкюнас паведаміў, што за апошнія содні каля 2000 чалавек атрымалі дапамогу ад дыпляматычнага ведамства.

Беларусь будзе дапамагаць дабрацца на радзіму расейцам, якія знаходзяцца ў Польшчы. Зь Берасьця іх будуць дастаўляць да памежнага пункту Расеі.

На 19 сакавіка дапамогі ў вяртаньні ў Беларусь патрабуюць прыкладна 8 тысячаў турыстаў, якія сутыкнуліся з закрыцьцём межаў з прычыны каранавірусу.​

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

18 сакавіка Міністэрства замежных справаў Беларусі паведаміла, што пасьля закрыцьця межаў дыпляматы спрыялі вяртаньню ў Беларусь 1700 чалавек. Гэтая лічба ня ўлічвае зваротаў у амбасады Беларусі ў Расеі і Ўкраіне.

У Тэлеграме створаны канал Дапамога Беларусь (anti-COVID) для каардынацыі ўзаемадапамогі беларусаў падчас пандэміі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG