Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны рыхтуецца да параду 9 траўня, нягледзячы на каранавірус. 2000 вайскоўцаў прыбылі ў Менск


Парад 9 траўня 2018 году, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны расказала Tut.by, што не зьбіраецца пераносіць або адмяняць свае мерапрыемствы, у тым ліку прызыў у войска і парад на Дзень Перамогі.

«Рызыкі ў вайсковым калектыве зьведзеныя да мінімуму», — упэўненыя ў Мінабароны.

Паводле міністэрства, у Менск ужо прыбылі звыш дзьвюх тысяч вайскоўцаў пешай калёны, пачалі трэнавацца перад парадам.

Цяпер баявая падрыхтоўка, трэніроўкі, вучэньні і прызыў адбываюцца бязь зьменаў. У Мінабароны адзначаюць, што вайсковы калектыў «адносна ізаляваны»: у вайсковыя часткі не пускаюць староньніх людзей, здароўе вайскоўцаў правяраюць мэдыкі, рэкамэндацыі Міністэрства аховы здароўя выконваюцца.

Мінздароўя ж яшчэ 12 сакавіка абмежавала (але не забараніла наўпрост) культурна-масавыя, спартовыя і навуковыя мерапрыемствы зь міжнародным удзелам, а на астатнія вырашыла даваць дазволы пасьля ацэнкі «ўмоваў правядзеньня» — каб не было рызыкі для наведнікаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG