Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Румас абмеркаваў пандэмію каранавірусу з расейскім прэм’ерам Мішусьціным


Сяргей Румас
Сяргей Румас

На дадзены момант у Беларусі застаецца толькі адна адкрытая мяжа — з Расейскай Фэдэрацыяй.

Тэлефонная размова прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусьціным адбылася ўс уботу 14 сакавіка.

«Абмяркоўваліся актуальныя пытаньні расейска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама сытуацыя з распаўсюджваньнем новай каранавіруснай інфэкцыі. Кіраўнікі ўрадаў дамовіліся падтрымліваць кантакты па гэтых і іншых пытаньнях, што ўяўляюць узаемную цікавасьць», — паведамляе агенцтва БелаПАН па спасылкай на прэс-службу ўрада Расеі.

Нагадаем, што ад панядзелку 16 сакавіка ў Беларусі застанецца толькі адна адкрытая наземная мяжа — з Расеяй. Польшча, Літва, Латвія і Украіна абмежавалі перамяшчэньні праз свае межы, альбо цалкам прыпынілі рух. «Беларуская чыгунка» і «Белавія» ужо паведамілі пра адмену міжнародных цягнікоў і пералётаў паміж Менскам і Варшавай, Кіевам, Рыгай. Пакуль невядома, як доўга будуць закрытыя межы. Пра магчымае ўвядзеньне кантролю на мяжы Беларусі і Расеі нічога не паведамлялася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG