Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія турмы закрылі на карантын


Абвестка на Гомельскім СІЗА

Беларускія калёніі да 6 красавіка закрылі на карантын: спатканьні забароненыя, але дазволеныя дадатковыя 10-кіляграмовыя перадачы з садавіной, гароднінай і вітамінамі.

«Учора мне патэлефанаваў сын, ён адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 22 у Івацэвічах. Сказаў, што да 6 красавіка ўсе спатканьні — кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя, забароненыя праз карантын», — паведаміла Свабодзе актывістка руху «Маці 328» Ліяна Шуба.

Аналягічная сытуацыя склалася і ў калёніі № 15 у Магілёве і іншых установах сыстэмы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.

Спатканьні забаронены і ў гомельскім СІЗА-3 — праз карантын. Пра гэта Свабодзе паведамілі сваякі тых, хто знаходзіцца пад сьледзтвам. На СІЗА-3 разьмешчана абвестка пра магчымасьць дадатковых перадач 10 кіляграмаў з садавіной, гароднінай і вітамінамі.

Тым часам у інтэрнэце зьявілася пэтыцыя з просьбай спрасьціць забесьпячэньне лекамі асуджаных у пэрыяд падвышанай рызыкі распаўсюджваньня каранавірусу. Падпісанты просяць Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, МУС і міністэрства аховы здароўя спрасьціць працэдуру перадачы лекаў у месцы пазбаўленьня волі, зацьвердзіць сьпіс лекаў для перадачаў, у які ўвойдуць супрацьвірусныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя сродкі, а таксама лекі ад кашлю, насмарку, вітамінныя комплексы.

Аўтары пэтыцыі просяць дазволіць перадачу лекаў у любы пэрыяд часу, дазволіць асуджаны мець пры сабе лекі, якія пералічаны ў сьпісе.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG