Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#COVID19_BY_help. Як каранавірус аб’ядноўвае беларусаў замежжа

абноўлена

Хэштэг беларусаў Чэхіі пра дапамогу ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Хэштэг беларусаў Чэхіі пра дапамогу ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Беларусы замежжа прапануюць дапамогу суайчыньнікам, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, альбо трапілі ў складаную сытуацыю праз пандэмію каранавірускай інфэкцыі ў іх краінах.

Крысьціна Шыянок
Крысьціна Шыянок

Як распавяла Свабодзе актывістка беларускай грамады ў Чэхіі, адміністратаркі суполкі BLRČR у Фэйсбуку, перакладчыца Крысьціна Шыянок, «да нас учора пачалі паступаць просьбы аб дапамозе — адна зь іх узяць на ператрымку сабачку, чый гаспадар верагодна захварэў, таму мы зранку 14 сакавіка ўвялі хэштэг #COVID19_BY_help, каб беларусы Чэхіі дапамагалі адзін аднаму.

Алесь Вашкевіч у Швайцарыі таксама запрапанаваў дапамогу ў межах беларускай дыяспары:

«Беларусы Швайцарыі! Калі Вы ўваходзіце ў групу рызыкі па каранавірусе: — узрост ад 65 год, — захворваньні дыхальнай сыстэмы, — хвароба сэрца, цукровы дыябэт, рак ці слабы імунітэт па любой іншай прычыне і Вы ня можаце фізычна ці баіцеся схадзіць у краму, аптэку ці Вам патрэбная іншая дапамога, пішыце мне ў асабоўку! Буду рады дапамагчы на валантэрскіх пачатках! Я вольны на гэтых выходных, знаходжуся ў кантоне Цюрых, але магу падскочыць у суседнія кантоны. У будныя дні — пасьля 18.00. Калі хтосьці малады і здаровы хоча далучыцца да ініцыятывы, пішыце мне!»

У іншых суполках беларусаў замежжа — італьянскай, нямецкай, амэрыканскай ды іншых беларусы актыўна абмяркоўваюць сытуацыю з пандэміяй, дзеляцца парадамі і ўласным досьведам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG