Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу выздаравелі чатыры чалавекі ў Беларусі


Інфэкцыйная лякарня ў Менску, архіўнае фота
Інфэкцыйная лякарня ў Менску, архіўнае фота

Міністар здароўя Беларусі расказаў дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ, што на 12 сакавіка ў Беларусі ўжо ў чатырох пацыентаў, у якіх выяўлялі COVID-19, тэсты цяпер далі адмоўныя вынікі.

Хоць у гэтых пацыентаў ужо не знаходзяць новага каранавірусу, яны застаюцца пад назіраньнем.

Каранік адзначыў, што «былі выпадкі», калі людзі ўтойвалі, што езьдзілі ў раёны ўспышак каранавірусу і позна зьвярталіся да мэдыкаў. Колькі такіх выпадкаў было, ён не назваў, але згадаў адзін.

Пацыент, якога ў Менску шпіталізавалі 9 сакавіка, быў «у ня вельмі добрым стане, у стане сярэдняй ступені цяжкасьці», кажа Каранік. І ён утойваў і ад дзяржаўных службоўцаў, і ад супрацоўнікаў прыватнага мэдычнага цэнтру «ЛОДЭ», што быў у Паўночнай Італіі, дзе фіксавалі ўспышку COVID-19 (утаіць удалося, бо ляцеў празь нямецкі Мюнхэн).

«Дзякуй вельмі добрай супрацы з нашымі кітайскімі калегамі ў схеме лекаваньня, якая на сёньня лічыцца найбольш эфэктыўнай, — дадаў Каранік. — Гэта зацьверджана ўжо ў выглядзе інструкцыі і разаслана ва ўсе мэдычныя ўстановы.

Неадкладна былі ўжытыя (да шпіталізаванага ў Менску 9 сакавіка. — РС) гэтыя падыходы да лекаваньня. На сёньня прыкметы дыхальнай недастатковасьці адышлі, пацыент пераведзены ў задавальняльны стан.

Мы яшчэ раз кажам, што чым пазьней чалавек зьвернецца па мэдычную дапамогу, тым даўжэй яму трэба будзе лекавацца і тым вышэйшы шанец разьвіцьця ўскладненьняў».

На гэты момант у Беларусі пацьвердзілі 12 выпадкаў COVID-19, але трох пацыентаў (у іх ліку найпершы — студэнт БНТУ з Ірану) зьбіраюцца выпісваць як здаровых ужо на гэтым тыдні.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG