Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з каранавірусам місія МВФ не прыедзе ў Беларусь


Візыт аглядальнай місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусь перанесены на няпэўны тэрмін з прычыны сытуацыі з COVID-19, паведаміла агенцтву БелаПАН «інфармаваная крыніца». Пазьней гэта пацьвердзілі БелТА ў прадстаўніцтве МВФ.

Спачатку меркавалася, што візыт пройдзе 19–30 сакавіка, плянаваліся сустрэчы місіі МВФ з прадстаўнікамі беларускага ўраду, Нацбанку і іншых банкаў, а таксама з экспэртнай супольнасьцю.

Аднак для супрацоўнікаў фонду ўвялі абмежаваньне на перасоўваньне ў сувязі з распаўсюдам новага каранавірусу ў сьвеце. Таксама МВФ і Сусьветны банк вырашылі правесьці штогадовую вясновую сэсію кіроўных органаў завочна, празь відэасувязь.

Місіі МВФ у Беларусі, падобныя заплянаванай, ладзіліся і раней — апошняя была ў лістападзе 2018 году, а ў кастрычніку 2019-га прыяжджала плянавая місія ацэнкі эканамічнай сытуацыі.

Беларускае Міністэрства фінансаў не чакала збліжэньня пазыцыяў з МВФ. Як казаў міністар фінансаў Максім Ермаловіч, МВФ хацела б бачыць больш хуткія рэформы дзяржаўнага сэктару, хутчэйшае падвышэньне тарыфаў на камунальныя паслугі. Гаворкі пра новы крэдыт ад МВФ даўно не ідзе.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG