Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рызыка цяжкіх формаў ня вельмі высокая», - міністар Каранік пра каранавірус


Міністра аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік
Міністра аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік

Рызыка зьяўленьня цяжкіх формаў захворваньня, выкліканага новым каранавірусам, Міністэрства аховы здароўя Беларусі ацэньвае як ня вельмі высокую. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу АНТ расказаў міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік, паведамляе БЕЛТА.

Міністар адзначыў, што Беларусь мае магчымасьці для таго, каб абараніцца ад распаўсюджваньня каранавіруснай інфэкцыі і зьяўленьня яе цяжкіх формаў.

«Каб ніхто ад гэтай хваробы не памёр, у нашых сілах зрабіць усе захады. Мы сёньня рызыку менавіта цяжкіх формаў расцэньваем як ня вельмі высокую, таму што ў адрозьненьне ад многіх краін у нас па-іншаму пабудованая сыстэма, якая дазваляе больш апэратыўна і адэкватна рэагаваць на наяўныя выклікі », — сказаў Уладзімер Каранік.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG