Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці выпадак? У жанчыны зь Віцебску западозрылі новы каранавірус


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства здароўя Беларусі паведаміла 1 сакавіка пра новае падазрэньне на COVID-19: адзін з тэстаў на новы каранавірус даў станоўчы вынік у беларускі зь Віцебску.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Гаворка ў паведамленьні міністэрства ідзе аб падазрэньні, але не адназначным выяўленьні вірусу: адзін з тэстаў выявіў толькі фрагмэнт РНК, які можа адносіцца да вірусу SARS-CoV-2. Цяпер праводзяць паглыбленую дыягностыку.

Жанчына і два ейныя калегі былі на поўначы Італіі, пасьля вяртаньня на радзіму былі выкліканыя на праверку ў сувязі з успышкай вірусу ў рэгіёне.

Усе тры чалавекі былі шпіталізаваныя ў Віцебскую абласную лякарню. У калегаў жанчыны вірусу ня выявілі.

Цяпер стан усіх трох задавальняльны, сымптомаў хваробаў няма.

Раней 1 сакавіка Мінздароўя паведаміла пра падазрэньні на другі выпадак заражэньня новым каранавірусам: «адзін сумнеўны вынік» аналізаў на новы каранавірус без «клінічных праяваў» хваробы атрымалі ў бацькі дзяўчыны іранскага студэнта, які стаў у Беларусі першым пацыентам з COVID-19. Пра іншыя выпадкі інфэкцыі новым каранавірусам у Беларусі не паведамлялася.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG