Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заклікаў амэрыканцаў не панікаваць пасьля першай сьмерці ад каранавірусу ў ЗША


Трамп падчас прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай каранавірусу, у Белым доме, 26 лютага
Трамп падчас прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай каранавірусу, у Белым доме, 26 лютага

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра верагоднасьць новых выпадкаў інфікаваньня, аднак запэўніў, што краіна гатовая да любога разьвіцьця сытуацыі.

Прэзыдэнт Трамп заклікаў амэрыканцаў не панікаваць пасьля паведамленьня аб першай сьмерці ад каранавірусу на тэрыторыі ЗША. Прэзыдэнт сказаў пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла ў суботу ў Белым доме ў сувязі з пагрозай далейшага распаўсюджваньня каранавірусу.

Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што першай ахвярай каранавірусу ў краіне стала «пацыентка ва ўзросьце пад 60 гадоў з высокім узроўнем мэдычнай рызыкі». «Яна была выдатнай жанчынай», — дадаў Трамп.

Ён таксама паведаміў пра верагоднасьць зьяўленьня новых выпадкаў інфікаваньня ў ЗША, аднак запэўніў, што краіна гатовая да любога разьвіцьця сытуацыі.

Трамп заявіў, што ў панядзелак ён сустрэнецца з кіраўнікамі фармацэўтычных кампаніяў, каб абмеркаваць распрацоўку вакцын. ЗША могуць закрыць мяжу з Мэксыкай, каб прадухіліць далейшую эпідэмію, дадаў прэзыдэнт.

На гэты момант у ЗША, паводле інфармацыі Reuters, пацьверджаныя 62 выпадкі заражэньня каранавірусам, у большасьці зь іх гаворка ідзе пра людзей, якія заразіліся за мяжой і былі эвакуаваныя на радзіму. Агулам па ўсім сьвеце каранавірусам заразіліся звыш 82 тысяч чалавек, зь іх памерлі каля 2,8 тысяч, у асноўным у Кітаі, паведамляе СААЗ.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG