Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі западозрылі другі выпадак новага каранавірусу — у бацькі сяброўкі першага пацыента


Прэс-сакратарка Міністэрства здароўя Юлія Барадун пацьвердзіла БелаПАН, што па стане на 1 сакавіка ёсьць «адзін сумнеўны вынік» аналізаў на новы каранавірус без «клінічных праяваў» хваробы.

Канчатковы вынік паўторных аналізаў мае зьявіцца 2 сакавіка. Інфэкцыю падазраюць у бацькі сяброўкі іранскага студэнта БНТУ — першага ў Беларусі (і пакуль адзінага) пацыента з новым каранавірусам.

Стан здароўя ў бацькі сяброўкі студэнта цяпер нармальны, скаргаў няма, тэмпэратура — 36,2°С. Ні ў каго з тых, хто цяпер пад назіраньнем у менскай інфэкцыйнай лякарні няма «ніякіх клінічных праяваў» хваробы.

Што кажа іранскі студэнт

Сам іранскі студэнт цяпер пачувае сябе нармальна, застаецца на карантыне. 29 лютага ягоныя сябры апублікавалі кадры размовы зь ім празь відэасувязь. Мужчына расказаў, што «хвароба выходзіць»: цяпер у яго трымаецца нармальная тэмпэратура — 36,8°С. Ён крыху кашляе, але сьпісвае гэта на астму, што была да вірусу.

Бацька сяброўкі, адзначыў студэнт, «быў прастылы, але незразумела». Сама сяброўка і ейная маці не заразіліся, як паказалі аналізы.

Па словах студэнта, ён лічыўся працяглы час здаровым, прыходзіў на заняткі ва ўнівэрсытэт, дабраахвотна пагадзіўся на мэдычны агляд. Ён наракае на тое, што мэдыкі цяпер зь ім «ня дзеляцца дэталямі» ягонага стану здароўя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG