Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя абвергла інфармацыю пра эпідэмію грыпу

абноўлена

іІлюстрацыйнае фота
іІлюстрацыйнае фота

У Менску рэгіструюць адзінкавыя выпадкі грыпу, піша БелТА са спасылкай на прэс-сакратарку Мінздароўя Юлію Барадун.

Эпідэмічны падʼём грыпу ў Менску адсутнічае, гэтаму спрыяе праведзеная вакцынацыя, сказала Барадун. Рэгіструюць адзінкавыя выпадкі захворваньня на грып А, новых сэратыпаў вірусу ў насельніцтва ня выявілі.

Як адзначала раней намесьніца начальніка аддзелу гігіены, эпідэміялёгіі і прафіляктыкі Мінздароўя Інна Карабан, эпідэміі грыпу няма ў цэлым па краіне. Лябараторна пацьвердзіліся вірусы негрыпознай этыялёгіі. У 90% выпадкаў гэта рынавірусы, адэнавірусы, вірусы парагрыпу, рэсьпіраторна-сынцытыяльныя вірусы.

У гэтым сэзоне лекары прышчапілі 41% насельніцтва Беларусі, у першую чаргу групы рызыкі. Такі ўзровень забясьпечвае калектыўны імунітэт, які дазваляе пазьбегнуць эпідэміі грыпу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG