Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі стварылі працоўную групу супраць новага каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністар здароўя Ўладзімер Каранік расказаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» пра рашэньне ўраду стварыць працоўную групу процідзеяньня каранавірусу 2019-nCoV.

Групу, якая будзе процістаяць завозу і распаўсюджаньню ў Беларусі новага каранавірусу, узначаліць віцэ-прэм’ер Уладзімер Кухараў (пачынаў кар’еру ў Дзяржкантролі, у 2016–2018 гадах быў намесьнікам старшыні камітэту). Сустаршынямі групы стануць міністры здароўя і надзвычайных сітуацый.

Мэты групы — забясьпечыць «максымальна эфэктыўнае ўзаемадзеяньне» дзяржаўных органаў дзеля недапушчэньня завозу віруса, а калі той усё ж трапіць у краіну, то для лякалізацыі хваробы.

Пакуль у Беларусі ня выявілі людзей зь вірусам 2019-nCoV, хоць падазрэньні былі. Лекары правялі аналізы на каранавірус у трох соцень пацыентаў (у тым ліку 48, якія былі ў Кітаі), але ні ў кога прысутнасьць новага віруса не пацьвердзілася.

Таксама правяраюць людзей, якія прылятаюць у нацыянальны аэрапорт: праз кантроль прайшлі звыш 51 тысячы чалавек, падазрэньні на заражэньне каранавірусам былі ў траіх, але не пацьвердзіліся.

Агулам ад ад хвароб, выкліканых новым каранавірусам, загінулі 492 чалавекі. Зь іх абсалютная большасьць — у Кітаі (таксама адзін у Філіпінах і адзін у Ганконгу, спэцыяльным адміністрацыйным раёне Кітая). Па стане на 4 лютага вірус выявілі ў больш як 24,5 тысячы чалавек, амаль усе ў Кітаі (33 у Японіі, 25 у Тайляндзе, 24 у Сынгапуры, па 18 у Ганконгу і ў Паўднёвай Карэі і гэтак далей). 907 пацыентаў былі выпісаныя зь лякарняў здаровымі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG