Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 25 сакавіка да 1 красавіка ў Менску закрыюць частку другой лініі мэтро


Праект станцыі «Кавальская слабада»
Праект станцыі «Кавальская слабада»

Будаўнікі менскага мэтрапалітэну плянуюць зрабіць «урэзку» трэцяй лініі мэтро ў другую ад 25 сакавіка да 1 красавіка, расказвае агенцтва «Минск-новости». Раней паведамлялася, што дзеля гэтага давядзецца перакрываць участак ад «урэзкі» на станцыі «Фрунзэнская» да станцыі «Каменная Горка»

Першапачаткова плянавалася, што станцыі будуць перакрываць на пяць дзён у сакавіку-красавіку. Чаму былі выбраныя менавіта такія даты — ад Дня Волі (гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе) да сусьветнага Дня дурня або Дня сьмеху — не паведамляецца.

Дырэктар «Менскмэтрабуду» Леанід Стухальскі раней выбачаўся за будучыя нязручнасьці: маўляў, давядзецца патрываць, бо «будоўля гэта часова, а мэтро назаўсёды».

Першая чарга трэцяй, «Зеленалускай» лініі мэтро ўключае станцыі «Кавальская слабада», «Вакзальная» (пераход на першую лінію), «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча» (пераход на другую лінію). На першых трох, як сьцьвярджаецца, будаўніча-мантажныя працы выкананыя на 95–98% (пачаліся работы над аздабленьнем інтэр’ераў), «Юбілейная» ж гатовая на 50%.

Адкрыць трэцюю лінію па-ранейшаму плянуюць 3 ліпеня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG