Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праехаць «зайцам» — 13,5 рубля, схадзіць на акцыю — да 1350 рублёў. 5 новых штрафаў, пра якія варта ведаць


Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 студзеня ў Беларусі павялічылі базавую велічыню — цяпер гэта 27 рублёў. Акрамя грашовай дапамогі, стыпэндыяў ды іншага, да «базавай» прывязаныя і штрафы. Свабода сабрала некаторыя лічбы.

1. Безьбілетны праезд — да 27 рублёў

Безьбілетны праезд у грамадзкім транспарце, а таксама праход праз турнікет у мэтро без аплаты ці дакумэнту караецца штрафам 0,5 базавай. Пасьля новага году гэта гэта 13,5 рубля.

Ехаць без квітка ў прыгарадным ці міжгароднім транспарце, а таксама ў цягніках даражэй — ад 18,9 да 27 рублёў

2. Перавышэньне хуткасьці — да 405 рублёў

Першае перавышэньне хуткасьці ў годзе на 10-20 км/г абыдзецца ў 27 рублёў. Паўторныя перавышэньні хуткаснага рэжыму цягам году будуць каштаваць да 405 рублёў або парушальніка могуць на год пазбавіць пасьведчаньня кіроўцы.

Летась Лукашэнка сказаў, што расейцы не разумеюць фразы «Выконвай хуткасны рэжым» і могуць падумаць пра «рэжым Лукашэнкі». Пасьля гэтага інфармацыйныя шыльды пераклалі.
Летась Лукашэнка сказаў, што расейцы не разумеюць фразы «Выконвай хуткасны рэжым» і могуць падумаць пра «рэжым Лукашэнкі». Пасьля гэтага інфармацыйныя шыльды пераклалі.

3. Лаянка ў грамадзкім месцы — да 810 рублёў

Паводле арт. 17.1 КаАП дробным хуліганствам лічацца:

  • лаянка ў грамадзкім месцы;
  • абразьлівыя чапляньні да грамадзянаў;
  • іншыя дзеяньні, якія парушаюць грамадзкі парадак, дзейнасьць арганізацыяў ці спакой грамадзянаў і праяўляюць непавагу да грамадзтва.

Такое правапарушэньне караецца штрафам ад 54 да 810 рублеў (ад 2 да 30 базавых велічыняў) ці адміністрацыйным арыштам.

4. Забароненая акцыя – 1350 рублёў для грамадзян, 13 500 – для арганізацый

КаАП забараняе ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, яго арганізацыю ці парушэньне вызначанага парадку масавай акцыі. Акрамя штрафу, за такое правапарушэньне можа пагражаць адміністрацыйны арышт.

Максымальны штраф для фізычных асобаў – 1350 рублёў, для юрыдычных – 13 500 рублёў.

Напрыканцы 2019 году ўдзельнікаў менскіх пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй аштрафавалі больш чым на 16 тысяч рублёў.

5. Экстрэмізм — да 2700 рублёў грамадзян

За выраб, распаўсюд ці нават перавозку экстрэмісцкіх матэрыялаў (у тым ліку падабайку і рэпост) паводле арт. 17.11 КаАП РБ можа пагражаць штраф да 1300 рублёў і канфіскацыя, напрыклад, кампутара ці тэлефону, зь якога ставілася падабайка і адміністрацыйны арышт. Калі правапарушэньне зрабіла юрыдычная асоба, арганізацыю могуць аштрафаваць да 13 000 рублёў.

У 2019 годзе суд прызнаў экстрэмісцкім фільм блогера Nexta «Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы».

Даведацца, якія матэрыялы ў Беларусі лічацца экстрэмісцкімі, можна з закону «Аб процідзеяньні экстрэмізму» або са сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG