Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцюю лінію менскага мэтро паабяцалі адкрыць 3 ліпеня 2020 году


Будаўніцтва трэцяй лініі менскага мэтро, пачатак пракладваньня тунэлю ад станцыі «Вакзальная» да «Кавальскай Слабады», тунэлепраходны комплекс «Алеся», 24 траўня 2019 году

Папярэдняя дата адкрыцьця Зеленалускай лініі менскага мэтро – 3 ліпеня 2020 году, калі Беларусь адзначае афіцыйны Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі).

Паводле дзяржаўнага выданьня «Менск-Навіны», спачатку адкрыюць чатыры станцыі.

Плятформы і службовыя памяшканьні станцыяў «Вакзальная» і «Кавальская Слабада» ўжо збудаваныя, да канца 2019 году плянуецца завяршыць адстройваньне памяшканьняў, 2 студзеня 2020-га — пусьціць першы тэставы цягнік.​

Мапа менскага мэтро з запраектаванай трэцяй лініяй
Мапа менскага мэтро з запраектаванай трэцяй лініяй

«Вакзальная», зь якой будзе пераход на першую лінію на станцыі «Плошча Леніна» (пад плошчай Незалежнасьці), будуецца з наземным вэстыбюлем.

Праект станцыі «Вакзальная»
Праект станцыі «Вакзальная»

«Кавальская Слабада» на скрыжаваньні вуліц Жукоўскага і Варанянскага будзе мець шкляную агароджу плятформы, дзьверы якой будуць адчыняцца адначасова зь дзьвярыма цягніка.

Праект станцыі «Кавальская слабада»
Праект станцыі «Кавальская слабада»

На будаўніцтве станцыі «Плошча Багушэвіча» прыступілі да адстройваньня, тынкуюць сьцены ў касавай залі, амаль гатовы тэхнічны паверх. Начальнік участка хваліцца, што другі з чатырох выхадаў, у бок Музычнага тэатру, збудавалі за тыдзень пры норме ў 22 дні – паскораныя тэмпы зьвязаныя з Эўрапейскімі гульнямі.

Праект станцыі «Плошча Багушэвіча»
Праект станцыі «Плошча Багушэвіча»

«Юбілейная плошча», зь якой будзе пераход на другую лінію на станцыі «Фрунзэнская», будзе самай глыбокай з тых, што будуюцца. Пакуль збудавалі першы ўзровень плятформы, адстройваньне заплянаванае на верасень.

Праект станцыі «Юбілейная плошча»
Праект станцыі «Юбілейная плошча»

Таксама збудаваны тунэль ад «Кавальскай слабады» да «Аэрадромнай», што будзе ля былога аэрапорту. У сьнежні плянуецца пачатак пракладкі тунэлю адтуль да станцыі «Немаршанскі сад», што ў Лошыцы.

У 2010 годзе паведамлялася, што будаўніцтва трэцяй лініі завершыцца ў 2017-м. Цяпер плянуецца, што 14 станцыяў будуць гатовыя ў 2026–28 гадах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG