Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі станцый менскага мэтро закрыюць з-за будаўніцтва трэцяй лініі


Праект станцыі «Кавальская слабада»

У Менску закрыюць некалькі дзейных станцый мэтро для будаўніцтва злучэньня другой і трэцяй ліній, піша Tut.by.

Спойлер: якія менавіта станцыі чырвонай лініі закрыюць і на які час, пакуль невядома.

Што адбылося?

Інфармацыя пра магчымае закрыццё часткі другой лініі з-за будаўніцтва трэцяй зʼявілася на форуме esmasoft.com. Аматары транспарту абмяркоўваюць, што станцыі ад «Фрунзенскай» да «Каменнай горкі» прыйдзецца закрыць на час будаўніцтва стрэлкі для цягнікоў трэцяй лініі.

  • У Менску будуюць чатыры станцыі трэцяй лініі мэтро. Са станцыі «Фрунзенская» можна будзе пераходзіць на станцыю «Юбілейная плошча» трэцяй лініі.
  • Станцыю «Каменная горка» ў 2018 годзе называлі найбольш загружанай станцыяй менскага мэтро, яе наведалі 21,2 мільёна пасажыраў.

Што кажуць спэцыялісты?

У «Сталічным транспарце і сувязі» апавялі, што момант закрыцьця станцый на некаторы час сапраўды абмяркоўваўся з Дырэкцыяй па будаўніцтве Мінскага мэтрапалітэна. «Сталічны транспарт» раіць абраць даты, калі будзе як мага больш выходных, але дакладнага рашэньня на момант публікацыі няма.

У Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага мэтрапалітэну пацьвердзілі, што даты і тэрміны закрыцьця другой лініі яшчэ ня вызначылі, бо праектная дакумэнтацыя знаходзіцца на ўзгадненьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG