Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васьмігадовы ютубэр зарабіў летась 26 мільёнаў даляраў, а пяцігадовая — 18 мільёнаў


Анастасія Радзінская

Паводле часопісу Forbes, першае месца ў рэйтынгу YouTube-блогераў з самымі высокімі даходамі ў 2019 годзе заняў васьмігадовы Раян Каджы, жыхар амэрыканскага штату Тэхас.

Летась хлопчык зарабіў 26 мільёнаў даляраў — на чатыры мільёны больш, чым у 2018-м. Раян з 2015 году распакоўвае перад камэрай цацкі і дае ім своеасаблівыя рэцэнзіі. Цяпер ён пачаў праводзіць яшчэ і навуковыя экспэрымэнты. У відэаблогах выступае з бацькамі і сёстрамі-блізьнятамі. Яго канал на Ютубе называецца Ryan’s World.

Хлопчык з дапамогай бацькоў ужо наладзіў цэлую бізнэс-імпэрыю. Ён выпускае ўласную лінію цацак і адзеньня, у яго ёсьць шоў на амэрыканскім дзіцячым тэлеканале Nickelodeon і кантракт з Hulu — сайтам і сэрвісам, якія прапануюць доступ да патокавага відэа.

Трэцяе месца ў гэтым рэйтынгу заняла пяцігадовая расіянка Анастасія Радзінская, вядомая ў сетках як Nastya. Яе леташні даход складае 18 мільёнаў даляраў. Яе канал на Ютубе называецца Like Nastya Vlog.

Ураджэнка Краснадарскага краю нарадзілася з дыягназам дзіцячы цэрэбральны параліч. Лекары баяліся, што дзяўчынка ня зможа хадзіць і размаўляць, аднак бацькі ня трацілі надзеі, спрабуючы розныя мэтады лячэньня. Адным са спосабаў тэрапіі аказаўся блог на YouTube, які дазваляў хвораму дзіцяці мець зносіны з навакольным сьветам. Ролікі Насьці прысьвечаныя паўсядзённаму жыцьцю дзяўчынкі. У выніку стан здароўя дзяўчынкі надзвычайна палепшыўся — прыкметы хваробы зьніклі.

Цяпер сям’я Насьці пераехала ў Флорыду. У актыве дзяўчынкі — рэклямныя кантракты на шасьцізначныя сумы з кампаніямі Dannon і Legoland.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG