Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter назваў самыя папулярныя тэмы ў 2019 годзе


Сацыяльная сетка Twitter назвала самыя актуальныя тэмы, якія найбольш абмяркоўвалі яе карыстальнікі ў 2019 годзе.

У лідарах сэрыял «Гульня тронаў», пажар у саборы Парыскай Божай Маці і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Сярод самых папулярных і абмеркаваных навінаў у 2019 годзе першае месца заняў пажар у саборы Парыскай Божай Маці 15 красавіка.

На другім месцы ў папулярнасьці — хэштэг «пачатак эпохі Рэйва» (эпоха праўленьня, якая 1 траўня прыйшла ў Японіі на зьмену эпохі Хэйсэй у сувязі са зьменай імпэратара).

На трэцім месцы — масавыя пратэсты ў Вэнэсуэле.

Таксама ў дзясятцы самых абмеркаваных у 2019 годзе навінаўBrexit, тайфун Хагібіс у Японіі, пажары ў Амазоніі, пратэсты ў Ганконгу, кліматычныя акцыі, тэракты ў новазэляндзкім горадзе Крайстчэрч у сакавіку 2019 году і перадвыбарчыя дэбаты дэмакратаў у ЗША.

Тройка найбольш абмеркаваных палітыкаў у 2019 годзе — прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і экс-прэзыдэнт Барак Абама і прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі. У топ-10 таксама ўвайшлі: амэрыканскі палітык Александрыя Акасія-Картэс, прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару, амэрыканскія палітыкі Бэрні Сандэрс, Гілары Клінтан і Джо Байдэн, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Тройка найбольш папулярных сэрыялаў 2019 году — «Гульня тронаў», «Вельмі дзіўныя справы» і «Сімпсаны», тры найбольш абмеркаваныя фільмы — «Мсьціўцы: Фінал», «Гісторыя цацак» і «Джокер».

Сярод актораў карыстальнікі Twitter найбольш актыўна абмяркоўвалі амэрыканцаў Тома Холанда, Крыса Эванса і Зэндэю, сярод музыкаў — паўднёвакарэйскі гурт BTS, сьпявачку Арыяна Грандэ і рэпэра Дрэйка.

Сярод пастоў Twitter найбольш папулярным стаў пост з фатаздымкам звычайнага курынага яйка на белым фоне, які ў студзені пабіў сусьветны рэкорд у Інстаграме па колькасьці ўпадабаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG