Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+15 рублёў. Сярэдні заробак павялічыўся ўпершыню за тры месяцы

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Намінальны налічаны сярэдні заробак (да вылічэньня падаткаў і збораў) у Беларусі ў кастрычніку склаў 1123,4 рубля, піша Белстат. Гэта на 14,9 рубля больш за заробак у верасьні.

Паводле сярэдняга курсу Нацыянальнага банку за кастрычнік, гэта каля 546 даляраў і яшчэ амаль 3 цэнты.

За апошнія чатыры гады найбольшы сярэдні заробак беларусы мелі ў сьнежні 2014 году — 623 даляры. Гэта на 77 даляраў вышэй, чым цяпер. А заробкі, ніжэйшыя за 500 даляраў, атрымліваюць на большасьці прамысловых прадпрыемстваў — ёсьць заводы, дзе налічваюць менш за 300.

Калі сярэдні налічаны заробак — гэта сума ўсіх заробкаў у краіне, падзеленая на колькасьць тых, хто атрымаў заробак (да адыманьня падаткаў і збораў), то мэдыянным заробкам лічыцца не «сярэдні па грошах», а «сярэдні па людзях».

Мэдыянны заробак — такі, які атрымаў умоўны чалавек «зь сярэдзіны рэйтынгу», калі палова людзей зарабіла больш за яго, а палова менш за яго. То бок калі б у краіне працаваў 101 чалавек і быў бы рэйтынг іхных заробкаў, то мэдыянным быў бы заробак 51-га ў рэйтынгу.

У траўні ён быў роўны 802,7 рубля — крыху больш за 383,74 даляра на той момант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG