Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробкі на большасьці прамысловых прадпрыемстваў Беларусі недацягваюць да 500 даляраў


Абвал сьцяны менскага заводу «Інтэграл», ілюстрацыйнае фота

У сьнежні 2018 году, калі сярэдні налічаны заробак у Беларусі ненадоўга перавысіў 500 даляраў, у 94 са 151 прадпрыемства «Белпрофмашу» не было «па пяцьсот», адзначае БелаПАН.

«Белпрофмаш» — прафсаюз, у які ўваходзяць 90% вытворчых арганізацыяў Міністэрства прамысловасьці, створаны ў 2016 годзе праз аб’яднаньне прафсаюзаў мэталістаў, працаўнікоў прамысловасьці і сельскагаспадарчага машынабудаваньня.

У ліку прадпрыемстваў прафсаюзу і тыя, у якіх сярэднія налічаныя заробкі ніжэйшыя за палову ад «па пяцьсот»:

  • Гомельскі радыёзавод — 248,5 даляра;
  • Эвістор (Віцебск) — 237,3 даляра;
  • Тэхналіт Полацк — 224,6 даляра;
  • Менскі завод ацяпляльнага абсталяваньня — 203 даляра;
  • Давід-Гарадоцкі электрамэханічны завод — 177,5 даляра.

Пры гэтым сярэдні заробак – ня той, які людзі атрымліваюць на рукі, а той, які выходзіць да сплаты падаткаў і збораў. Ёсьць іншыя паказьнікі, як то сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы – заробкі плюс іншыя даходы і выплаты мінус падаткі і зборы. Гэтых рэсурсаў у 60% беларусаў менш за 500 рублёў (не даляраў!) на месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG