Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў Беларусі найвышэйшыя заробкі? ІНФАГРАФІКА


Мэдыянныя заробкі ў Беларусі па абласьцях, лістапад-2018

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у лістападзе 2018 году мэдыянны заробак у Беларусі склаў 751,1 рубля. Сярэдні ж заробак у тым жа месяцы па краіне быў 994 рублі. Тлумачым, што гэта за характарыстыкі і куды падзелася розьніца паміж імі.

Сярэдні налічаны заробак — гэта сума ўсіх заробкаў у краіне, падзеленая на колькасьць тых, хто атрымаў заробак (да выманьня падаткаў і збораў), то мэдыянным заробкам лічыцца не «сярэдні па грошах», а як «сярэдні па людзях».

Мэдыянны заробак — такі, які атрымаў умоўны чалавек «зь сярэдзіны рэйтынгу», калі палова людзей зарабіла больш за яго, а палова менш за яго. То бок, калі б у краіне працаваў 101 чалавек і быў бы рэйтынг іхных заробкаў, то мэдыянным быў бы заробак 51-га ў рэйтынгу.

Дык дзе зарабляюць «папяццот»?

У ніводнай з абласьцей Беларусі мэдыянны заробак не дасягнуў 1000 рублёў, піша БелТА. Больш за ўсіх па краіне зарабляе сярэдні менчук — 977 рублёў, найменш сярэдні жыхар Віцебшчыны — 387,9 рубля 670,4 рубля.

Найвышэйшыя заробкі — у IT-сфэры, найніжэйшыя — у творчых людзей і працаўнікоў спартовай галіны. Некаторыя лічбы заробкаў за лістапад 2018 году такія:

  • ІТ: мэдыянны — 2 924,7 р., сярэдні — 3 913,6 р.;
  • Фінансы і страхаваньне: мэдыянны — 1 119,5 р., сярэдні —1 459,5 р.;
  • Дзяржаўнае кіраваньне: мэдыянны —970,4 р., сярэдні не называлі;
  • Навуковыя дасьледаваньні: мэдыянны —1 005 р., сярэдні — 1 414,3 р.;
  • Будаўніцтва: мэдыянны — 919,6 р., сярэдні —1 103 р.;
  • Транспарт: мэдыянны —892,3 р., сярэдні — 1 056,5 р.;
  • Прамысловасьць: мэдыянны —874,7 р., сярэдні —1 100,7 р.

Лукашэнка ўжо больш за 10 гадоў абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў (апошнім часам кажа «па тысячы рублёў»). Але ў 2017 годзе ня толькі рэальныя, а і налічаныя сярэднія заробкі не дасягнулі 1000 рублёў. «Па пяцьсот» даляраў пакуль атрымлівае не адзін сярэднестатыстычны беларус, а адна сярэднестатыстычная беларуская сям’я.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG