Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гіпэрмаркет Prostore адкрыў вакансіі для вазочнікаў і людзей з парушэньнямі слыху


Гіпэрмаркет ProStore ў Менску, архіўнае фота
Гіпэрмаркет ProStore ў Менску, архіўнае фота

Гіпэрмаркет Prostore шукае кантралёраў-касіраў, вакансіі даступныя для вазочнікаў і людзей з парушэньнямі слыху, піша Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў. У аддзеле пэрсаналу Prostore гэтую інфармацыю пацьвердзілі.

Таксама Свабодзе сказалі, што людзей шукаюць для працы ў адным з гіпэрмаркетаў, пасьля праект будуць пашыраць. Цяпер кампанія плянуе прыняць на працу 2-3 чалавек з парушэньнямі слыху ці на вазку.

Вакансія прадугледжвае:

  • разьлік пакупнікоў;
  • выкладку тавару ў прыкасавай зоне;
  • працоўны графік 2/2;
  • заробак ад 710 рублёў.

Паводле інфармацыі на сайце асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, людзі з парушэньнямі слыху могуць уладкавацца ў крамы на:

  • пр. Дзяржынскага, 126,
  • Партызанскім праспэкце, 82;
  • вул. Убарэвіча, 176;
  • вул. Каменнагорскай, 3;
  • пр. Пераможцаў, 84.

Умовы працы для інвалідаў-вазочнікаў арганізаваныя ў краме на пр. Дзяржынскага, 126.

Паводле законапраекту «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які Палата прадстаўнікоў будзе разглядаць у красавіку, 3% працоўных месцаў у любой арганізацыі маюць гарантавацца людзям з інваліднасьцю, апроч тых арганізацый, якія ва ўласнасьці аб’яднаньняў людзей з інваліднасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG