Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак зноў зьнізіўся: мінус 10 даляраў за верасень


Намінальны налічаны сярэдні заробак (да выліку падаткаў і збораў) у Беларусі ў верасьні склаў 1108,5 рубля, паведамляе Белстат.

Гэта на 9,3 рубля менш за жнівеньскі сярэдні заробак, а той у сваю чаргу быў на 10,7 рубля менш за ліпеньскі. Чыноўнікі не агучвалі магчымыя прычыны зьніжэньня заробкаў.

Заробак у верасьні, калі лічыць паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку, склаў 533,57 даляра — на 10,82 даляра меней за жнівеньскі.

За апошнія чатыры гады самы вялікі сярэдні заробак беларусы мелі ў сьнежні 2014 году — 623 даляры. Гэта на 90 даляраў вышэй, чым цяпер. А заробкі, ніжэйшыя за 500 даляраў, атрымліваюць на большасьці прамысловых прадпрыемстваў — ёсьць такія заводы, дзе налічваюць менш за 300.

Калі сярэдні налічаны заробак — гэта сума ўсіх заробкаў у краіне, падзеленая на колькасьць тых, хто атрымаў заробак (да выманьня падаткаў і збораў), то мэдыянным заробкам лічыцца не «сярэдні па грошах», а як «сярэдні па людзях».

Мэдыянны заробак — такі, які атрымаў умоўны чалавек «зь сярэдзіны рэйтынгу», калі палова людзей зарабіла больш за яго, а палова менш за яго. То бок, калі б у краіне працаваў 101 чалавек і быў бы рэйтынг іхных заробкаў, то мэдыянным быў бы заробак 51-га ў рэйтынгу.

У траўні ён быў роўны 802,7 рубля — крыху больш за 383,74 даляра на той момант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG