Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плацежная сыстэма Apple Pay запрацавала ў Беларусі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

«Белаграпрамбанк» апублікаваў 18 лістапада навіну пра запуск плацежнай сыстэмы Apple Pay, але, паводле Dev.by, неўзабаве выдаліў. Onliner.by адзначае: хоць запуск Apple Pay не пацьверджаны, па стане на 19 лістапада «яна працуе» — прывязаць да сыстэмы ўдалося картку «БПС-Сбербанк».

Яшчэ ў верасьні некаторыя кліенты «Альфа-банку» атрымалі SMS-паведамленьні пра запуск сыстэмы, але прывязаць карткі не змаглі (у тых, каму ўдалося актываваць сэрвіс, ён пасьля перастаў працаваць). Банк тады не пацьвердзіў запуску.

Даступнасьць сэрвісу па стане на 19 лістапада пацьвярджае таксама Tut.by. Паводле Onliner.by, «чакаецца», што афіцыйна пра запуск сыстэмы Apple Pay будзе абвешчана днём 19 лістапада. Цяпер, сьцьвярджае Digital.report, «ня выключана», што да тэставага запуску падключыцца «Беларусбанк».

Абноўлена, 12:00: «БПС-Сбербанк» афіцыйна абвясьціў пра запуск сэрвісу Apple Pay, правёў «першую афіцыйную транзакцыю».

Apple Pay — сыстэма бескантактных плацяжоў праз тэхналёгію NFC, у якой замест плястыкавай банкаўскай карткі выкарыстоўваецца смартфон або разумны гадзіньнік. Сэрвіс прывязваецца да ўжо выпушчанай банкам карткі (толькі ў ЗША Apple таксама выпускае ўласныя банкаўскія карткі). Каб заплаціць, карыстальніку трэба паднесьці апарат да тэрміналу і пацьвердзіць плацеж праз сканэр твару ці адбітку пальца (калі гадзіньнік Apple на руцэ, дадатковага пацьверджаньня ўжо ня трэба).

Сэрвіс запусьціўся ў ЗША яшчэ ў 2014 годзе, цягам 2016–2019 гадоў пачаў працаваць амаль ва ўсіх краінах Эўропы (за выключэньнем краінаў былой Югаславіі).

У Беларусі ўжо працуе падобны сэрвіс канкурэнтаў Apple — Samsung Pay.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG