Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 10 гадоў зьняволеньня. Ва Ўкраіне завяршылі расьсьледаваньне справы аб гібелі трох беларусаў у Карпатах


дарэньне ў Карпатах 6 траўня, у выніку якога загінулі беларускія турысты.
дарэньне ў Карпатах 6 траўня, у выніку якога загінулі беларускія турысты.

Сьледчыя ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі ў Івана-Франкоўскай вобласьці завяршылі дасудовае расьсьледаваньне крымінальнай справы аб гібелі трох беларусаў у выніку аварыі паблізу паселішча Красьнік Верхавінскага раёну.


Як паведамілі Свабодзе ў сэктары камунікацыі паліцыі Івана-Франкоўшчыны, матэрыялы справы перададзеныя для разгляду ў судзе.
Паводле працэдуры, суд спачатку вывучыць абвінаваўчыя акты на адпаведнасьць заканадаўству і толькі пасьля гэтага прызначыць разгляд справы па сутнасьці.

Сёлета 6 траўня аўтамабіль з 23 беларускімі турыстамі абрынуўся ў раку Чорны Чарамош з вышыні 30-40 мэтраў, тры чалавекі загінулі, яшчэ 10 атрымалі траўмы. Паводле сьледзтва, кіроўца ня справіўся зь кіраваньнем на пад’ёме, у выніку чаго аўтамабіль пачаў рухацца назад і сарваўся з абрыву ў раку.

Паліцыя просіць суд прызнаць вінаватымі ў аварыі кіроўцу аўтамабіля Ўладзіміра Такарчука і кіраўніка Фэдэрацыі рафтынгу Прыкарпацця, які дазволіў перавозку турыстаў на грузавым аўтамабілі.

Паводле сьледчых, мэдычная экспэртыза пацьвердзіла, што кіроўца ў часе аварыі знаходзіўся ў стане алькагольнага ап’яненьня. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Кіраўнік арганізацыі, што ладзіла рафтынг-тур для беларусаў, можа быць пакараны як штрафам і папраўчымі працамі, гэтак і зьняволеньнем на 5 гадоў з пазбаўленьнем права на працягу трох гадоў займаць пасады, зьвязаныя з адказнасьцю за тэхнічны стан і эксплёатацыю транспартных сродкаў.

З траўня кіроўца аўтамабіля знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, а кіраўнік Фэдэрацыі рафтынгу Прыкарпацья — пад хатнім арыштам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG