Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гатовыя паскорыць падрыхтоўку да сяброўства ў NATO, Украіна заслугоўвае гэтага», — Зяленскі

абноўлена

Уладзімір Зяленскі і Енс Столтэнберг

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацьвердзіў намер Украіны ўступіць у NATO у будучыні. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на прэсавай канфэрэнцыі з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам у Кіеве 31 кастрычніка пасьля пасяджэньня камісіі NATO –​ Украіна.

«Мы гатовыя яшчэ больш цесна супрацоўнічаць з Альянсам і паскорыць падрыхтоўку да сяброўства ў NATO, не выключаючы магчымасьці ўступленьня Украіны ў ПДЧ (Плян дзеяньняў дзеля сяброўства. — РС). «Мы гатовы сёньня практычнай працай даказаць, што Ўкраіна заслугоўвае такога фармату адносінаў з Альянсам», — сказаў Зяленскі.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг наведвае Украіну 31 кастрычніка. Плянуецца, што ў гэты дзень Столтэнбэрг выступіць у Вярхоўнай Радзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG