Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сабраўся у Казахстан. На парадку дня — нафтахімічны комплекс і ІТ


Аляксандар Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў

Аляксандар Лукашэнка 24-25 кастрычніка наведае з афіцыйным візытам Казахстан, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

У Нур-Султане Аляксандар Лукашэнка правядзе перамовы са сваім калегам Касым-Жамартам Такаевым.

На сустрэчах вузкім і шырокім складам плянуецца абмеркаваць магчымасьці пашырэньня гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня: прамысловую каапэрацыю, супрацу ў сельскай гаспадарцы, транспарце, лягістыцы, нафтахімічным комплексе, сфэры высокіх тэхналёгій.

У гэтыя ж дні ў Нур-Султане адбудзецца казахстанска-беларускі бізнэс-форум, а таксама заплянавана адкрыцьцё новага комплексу беларускай дыпмісіі.

Напярэдадні візыту Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію казахстанскаму агенцтву «Хабар», піша БелТА. Зьмест размовы пакуль не абнародуецца.

Сёлета ў траўні Лукашэнка ўжо езьдзіў у Казахстан — на юбілейны саміт Эўразійскага эканамічнага саюзу. Там ён сярод іншага сустрэўся з Такаевым, падарыў яму беларускія прадукты і атрымаў ордэн Елбасы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG