Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане адбываюцца антыкітайскія пратэсты. Пэкін хоча пабудаваць у краіне 55 аб'ектаў


Пратэст у Жанаазэне, Казахстан, 3 верасьня 2019 года

Сотні пратэстоўцаў у горадзе Жанаазэн на паўднёвым захадзе Казахстана 3 верасьня ўжо другі дзень патрабуюць, каб прэзыдэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў адмяніў заплянаваны візыт у Кітай.

Дэманстранты лічаць, што Казахстану трэба адмовіцца ад намераў пабудаваць 55 прамысловых аб’ектаў пры фінансавай дапамозе Кітая і перастаць прымаць пазыкі ад Пэкіна. Яны заклікалі грамадзянаў іншых гарадоў краіны пачаць аналягічныя акцыі пратэсту 4 верасьня. Частка пратэстуючых таксама патрабуе «поўнага ачышчэньня казахстанскіх сілавых структур ад карупцыі».

Прэзыдэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў плянуе 11 верасьня прыбыць з афіцыйным двухдзённым візытам у Пэкін.

Жанаазэн — горад з разьвітой нафтавай прамысловасьцю, дзе ў сьнежні 2011 года паліцыя застрэліла прынамсі 16 чалавек падчас акцый пратэсту.

Антыкітайскія настроі ў Казахстане растуць у апошнія месяцы на фоне паведамленьняў аб становішчы карэнных этнічных груп, уключаючы казахаў, у паўночна-заходнім рэгіёне Кітая Сінцзяне.

У мінулым годзе ААН заявіла, што прыкладна 1 млн этнічных уйгураў і іншых пераважна мусульманскіх карэнных жыхароў рэгіёну Сіньцзян утрымліваюцца ва ўстановах, якія называюць «контртэрарыстычнымі цэнтрамі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG