Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такаеў ужо прэзыдэнт, на трэці дзень пасьля выбараў. А колькі чакалі іншыя, каб заступіць на пасаду


Касым-Жамарт Такаеў, архіўнае фота
Касым-Жамарт Такаеў, архіўнае фота

Пераемнік Нурсултана Назарбаева Касым-Жамарт Такаеў быў абвешчаны пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў у Казахстане 10 чэрвеня – на наступны дзень пасьля выбараў. І ўжо сёньня, праз тры дні па выбарах, ён заступіў на пасаду.

Звычайна ў сьвеце затрымка між выбарамі і заступленьнем на пасаду большая. Але апошні раз — у 2015 годзе — Назарбаеў таксама правёў цырымонію інаўгурацыі праз тры дні па выбарах. А ў 2011-м чакалі пяць дзён.

У Беларусі заступленьня на пасаду прэзыдэнта чакаюць даўжэй.

  • У 2015 годзе інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі прайшла праз 26 дзён пасьля выбараў.
  • Пасьля выбараў-2010 чакалі ажно 33 дні — Лукашэнка заступіў на новы тэрмін ужо ў 2011-м.
  • У 2006 годзе інаўгурацыя прайшла на 20-ы дзень пасьля выбараў (а сам Лукашэнка пасьля перамогі зьнік з тэлеэкранаў на тыдзень).
  • У 2001-м інаўгурацыя прайшлі на 11-ы дзень пасьля выбараў.
  • У 1994-м – на 10-ы дзень пасьля другога туру. Тады Лукашэнка не прызначаў дату, яго запрасілі на адмысловае паседжаньне Вярхоўнага Савету.

Уладзімер Пуцін заўсёды заступаў на пасаду 7 траўня (таксама ў гэты дзень ладзілі інаўгурацыю Дзьмітрыю Мядзьведзеву), а выбары ў Расеі заўсёды пасьля Ельцына праходзілі ў сакавіку – больш як за месяц, а то і за два месяцы да таго (26 сакавіка ў 2000 годзе, 14 – у 2004-м, 2 – у 2008-м, 4 – у 2012-м, 18 – у 2018-м).

Цяперашні прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заступіў на пасаду праз без аднаго дня месяц пасьля перамогі ў другім туры выбараў, ягоны папярэднік Пятро Парашэнка заступіў праз два тыдні пасьля перамогі ў 2014 годзе.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прайшоў інаўгурацыю пасьля перамогі ў 2015-м амаль праз два месяцы.

У Латвіі, дзе прэзыдэнта выбірае парлямэнт, і ў Літве, дзе выбары ўсеагульныя, новыя прэзыдэнты яшчэ не заступілі на пасады. Выбары ў Латвіі былі 29 траўня, а інаўгурацыя чакаецца 8 ліпеня. У Літве затрымка большая: выбары былі 26 траўня, інаўгурацыю плянуюць на 12 ліпеня.

Інаўгурацыя Дональда Трампа ў якасьці прэзыдэнта ЗША прайшла ў 2017 годзе праз два месяцы і 12 дзён пасьля выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG