Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паехаў у Нур-Султан і атрымаў ордэн Елбасы 


Касым-Жамарт Такаеў падчас уступленьня на пасаду прэзыдэнта Казахстану
Касым-Жамарт Такаеў падчас уступленьня на пасаду прэзыдэнта Казахстану

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб узнагароджаньні ордэнам Елбасы кіраўнікоў краін, якія зрабілі асаблівы ўнёсак у справу эўразійскай інтэграцыі. Пра гэта паведамляецца на прэзыдэнцкім сайце.

У ліку ўганараваных — лідэры Беларусі, Расеі і Кіргізстану: Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Сааранбай Жээнбекаў. Усе яны атрымалі ордэн, нядаўна заснаваны ў гонар Елбасы (лідэра нацыі) — першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.

«У азнаменаваньне 25-годзьдзя ідэі аб эўразійскай інтэграцыі і 5-годзьдзя падпісаньня дамовы аб Эўразійскім эканамічным саюзе, а таксама за асаблівы ўнёсак у паглыбленьне і пашырэньне супрацоўніцтва з Рэспублікай Казахстан...» — удакладняецца ў тэксьце ўказу.

У перайменаванай сталіцы Казахстану — з Астаны ў Нур-Султан — праходзіць паседжаньне вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG