Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі «не ўяўляецца магчымым» зрабіць цалкам беларускамоўны дзяржаўны тэлеканал


Белтэлерадыёкампанія, архіўнае фота
Белтэлерадыёкампанія, архіўнае фота

На сайце Petitions.by апублікаваны адказ на зварот з просьбай перавесьці дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-3» цалкам на беларускую мову. Пэтыцыю падпісалі дзьве сотні чалавек.

Пэтыцыя зьявілася як адказ на дазвол вяшчаньня ў Беларусі расейскага «патрыятычнага» тэлеканалу «Ратник». У Беларусі, адзначалі ў звароце, няма ня толькі ніводнага патрыятычнага, а і ніводнага беларускамоўнага каналу.

Генэральны прадусар генэральнага прадусарскага цэнтру Дзяржтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман адказаў на зварот: «У дадзены момант зрабіць канал поўнасьцю беларускамоўным не ўяўляецца магчымым».

Прычыны, зь якіх гэта немагчыма, ён не назваў, але заявіў, што «Беларусь-3» «пастаянна працуе ў гэтым напрамку» — цяпер там «каля 30%» кантэнту выходзіць на беларускай мове (ад «Калыханкі» да музычнай «Наперад у мінулае»), а гэта больш за 5 гадзінаў на дзень. Гэты канал — «самы беларускамоўны» зь дзяржаўных, на астатніх яшчэ менш кантэнту па-беларуску.

Тым часам беларускамоўнаму тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Польшчы, адмовілі ва ўключэньні ў беларускія тэлевізійныя кабэльныя сеткі: на пэтыцыю аб гэтым намесьнік гендырэктара «Беларусь-1» Сяргей Шышко адказаў, што «ў сетцы вяшчаньня прысутнічае шырокі пералік беларускамоўных перадачаў і рубрык».

Стварыць беларускамоўны тэлеканал задумалі самі кабэльныя апэратары — з такой прапановай яны зьвярнуліся да дэпутаткі Алены Анісім, яна перадала прапанову міністру інфармацыі Аляксандру Карлюкевічу. Анісім кажа, што Карлюкевіч назваў прапановы цікавымі.

Міністар культуры Беларусі Юры Бондар казаў, што сумняецца, ці варта перакладаць кіно на беларускую: пытаўся, «ці маем мы права ўмешвацца ў задуму, творчую ідэю стваральніка фільму?»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG