Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі працягваюць часьцей звальняць, чым браць на працу

абноўлена

Ярмарка вакансій у Менску, ілюстрацыйнае фота
Ярмарка вакансій у Менску, ілюстрацыйнае фота

У жніўні колькасьць звольненых беларусаў перавысіла колькасьць прынятых на працу на 7452.

Паводле зьвестак Белстату, у жніўні на працу прынялі 84 794 чалавек, а звольнілі – 92 246. Агулам у жніўні ў эканоміцы Беларусі было занята 4 мільёны 334,1 тысячы чалавек.

Больш за ўсё ў жніўні звольнілі і працаўладкавалі ў адных і тых жа сфэрах:

  • Апрацоўчая прамысловасьць: звольнілі 15 329, працаўладкавалі 14 240;
  • Сельская, лясная і рыбная гаспадарка: звольнілі 12 906, працаўладкавалі 9 196;
  • Сфэра гандлю, рамонту аўтамабіляў і матацыклаў: звольнілі 11 816, працаўладкавалі 11 794;
  • Адукацыя: звольнілі 18 981, працаўладкавалі 14 173.

Найменш за ўсё ў жніўні звальнялі ў горназдабыўной прамысловасьці —331 чалавек. Найменшую колькасьць супрацоўнікаў прынялі таксама ў гэтай сфэры — 255.

Апошні раз прадпрыемствы, якія працуюць у Беларусі, часьцей працаўладкоўвалі, чым звальнялі ў ліпені. Тады лічба працаўладкаваных перавысіла колькасьць звольненых на 890 чалавек.

Галоўнае пра «дармаедзкі» дэкрэт

Дэкрэт «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва», падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам у студзені 2018 году, абавязаў усіх «не занятых у эканоміцы» грамадзян Беларусі ў поўным аб’ёме плаціць за датаваныя дзяржавай паслугі ЖКГ, пачынаючы з 2019 году.

7 пытаньняў і адказаў пра новы «дармаедзкі» дэкрэт

Пазьней 10 сьнежня Лукашэнка пазбавіў семʼі, дзе ўсе працаздольныя — «дармаеды», права на атрыманьне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жытла.

  • У «базу дармаедаў» занесьлі каля 425 тысяч чалавек. У іх лік трапілі, напрыклад, грамадзяне, якія сплацілі падаходны падатак, а таксама частка тых, хто стала пражывае за мяжой.
  • Каб давесьці ўладам памылковасьць занясеньня ў базу, неабходна зрабіць шэраг бюракратычных захадаў.

Імаверна, пастанову Саўміну аб «дармаедах» ад 31 сакавіка прынялі задняй датай. Вядома, што 4 красавіка гэтай пастановы яшчэ не было.

Папярэдні «дармаедзкі» дэкрэт перапісалі

Першы дакумэнт аб «дармаедах» — дэкрэт № 3 ад 2015 году — абавязваў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і ня ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі менш за паўгода, сплачваць збор памерам 20 базавых велічыняў. Інакш ім пагражаў штраф або адміністрацыйны арышт.

У 2017 годзе збор сплацілі больш за 54 тысячы чалавек з 470 тысяч, якім былі разасланыя паведамленьні, казалі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Дзеяньне дэкрэту прыпынілі пасьля пратэстных «Маршаў недармаедаў», якія праходзілі ў гарадах Беларусі ўвесну 2017 году.

ТЭСТ: Даведайцеся, ці вы «дармаед»?


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG