Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі стварылі партыю таджыцкіх мігрантаў


Парлямэнцкія выбары ў Таджыкістане, 2015 год

Таджыцкі праваабаронца Ізат Амон, які даўно жыве ў Маскве, заявіў аб стварэньні партыі мігрантаў з Таджыкістану «Зьмены, рэформы і разьвіцьцё», расказвае «Настоящее время».

Мэта партыі, кажа ён, гэта ўдзел мігрантаў у палітычным жыцьці Таджыкістану, у тым ліку ў парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах. Запісацца ў партыю змогуць працоўныя мігранты з Таджыкістану, якія працуюць за мяжой. Толькі ў Расеі іх жыве ад аднаго да двух мільёнаў чалавек. І аб’яднаць хочуць як працоўных мігрантаў, так і палітычных эмігрантаў.

Партыю перадусім хочуць зарэгістраваць у Таджыкістане, а затым адкрыць рэгіянальныя ячэйкі на радзіме і ў замежжы.

«Разумееце, трыццаць гадоў ужо прайшло, і абсалютна грамадзтва не ўдзельнічае ў палітычных працэсах: у выбарах парлямэнту, прэзыдэнцкіх выбарах, — тлумачыць Ізат Амон. — Абсалютна няма ніякага ўмяшаньня грамадзянскай супольнасьці ў гэтых працэсах. Стварэньнем гэтай партыі мы хочам пераламаць вось гэтую сытуацыю, сытуацыю страху. Каб людзі разумелі і несьлі грамадзянскую адказнасьць».

Раней падобныя партыі для таджыцкіх мігрантаў ужо спрабавалі стварыць, але заснавальнікаў перасьледавалі на радзіме: былога міністра прамысловасьці пасьля заявы аб намеры стварыць партыю «Новы Таджыкістан» асудзілі на 25 гадоў турмы нібыта за карупцыю; пазьней аднаго прадпрымальніка асудзілі на 13 гадоў, нягледзячы на расейскае грамадзянства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG