Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода выступіла ў абарону сваіх журналістаў у Таджыкістане


Прэзыдэнт карпарацыі РСЭ/РС Джэймі Флай, архіўнае фота
Прэзыдэнт карпарацыі РСЭ/РС Джэймі Флай, архіўнае фота

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода патрабуе ад уладаў Таджыкістану акрэдытаваць сваіх журналістаў для працы ў краіне і спыніць перасьлед, які яны зазнаюць.

Прэзыдэнт карпарацыі РСЭ/РС Джэймі Флай выказаў занепакоенасьць станам свабоды прэсы ў краіне. У аўторак ён сустрэўся зь міністрам замежных справаў Таджыкістану Сыраджыдынам Асловам.

Флай заклікаў таджыцкае кіраўніцтва афіцыйна акрэдытаваць журналістаў і супрацоўнікаў мясцовага бюро таджыцкага Радыё Свабода (Радиои Озодӣ) для працы ў краіне. Кіраўнік карпарацыі спадзяецца на разуменьне ўрадам таго, што «паінфармаваныя грамадзяне, якія маюць доступ да шырокага спэктру навін і інфармацыйных крыніц, адпавядаюць доўгатэрміновым інтарэсам таджыцкага грамадзтва і бясьпекі».

Васьмі журналістам і супрацоўнікам Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў Таджыкістане забаронена працаваць у краіне, бо яны не акрэдытаваныя міністэрствам замежных справаў. Раней Аслоў заяўляў, што улады не зьбіраюцца закрываць радыё «Озодӣ», але ня будуць рэгістраваць супрацоўнікаў, якія, паводле яго, «наносяць шкоду» дзяржаўнай палітыцы.

Таджыцкая служба Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода — адна зь нямногіх апошніх у краіне крыніц незалежных навін, якія падаюць пазыцыю, альтэрнатыўную дзяржаўным мэдыя. Яна мае самы папулярны канал Youtube у Таджыкістане (737 000 падпішчыкаў; 200 мільёнаў праглядаў відэа ў 2018 годзе) і старонку ў Facebook (176 000 падпішчыкаў; 14 мільёнаў праглядаў відэа ў 2018 годзе).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG