Лінкі ўнівэрсальнага доступу

463 карупцыянэраў асудзілі ў Беларусі за паўгода, палову пасадзілі


Інтэр’еры новага будынку Вярхоўнага суду, архіўнае фота
Інтэр’еры новага будынку Вярхоўнага суду, архіўнае фота

За першае паўгодзьдзе 2019 году ў Беларусі асудзілі за карупцыйныя злачынствы 463 чалавек, паведамляе Вярхоўны суд. Гэта амаль столькі ж, колькі было за першую палову мінулага году — тады засудзілі 488 карупцыянэраў.

  • Сёлета палову карупцыянэраў асудзілі на зьняволеньне — за краты трапілі 206 асобаў.
  • У 145 асуджаных канфіскавалі маёмасьць.
  • 116 аштрафавалі (для 17 гэта было асноўнае пакараньне).
  • 329 былі пазбаўленыя права займаць пэўныя пасады (для 23 гэта было асноўным пакараньнем).
  • 21 пазбавілі вайсковага ці спэцыяльнага званьня.

141 чалавека асудзілі за атрыманьне хабару паводле арт. 430 КК; 91 — за даваньне паводле арт. 431; 125 — за крадзеж праз злоўжываньне паўнамоцтвамі паводле арт. 210; 49 — за злоўжываньне ўладай паводле арт. 424; 36 — за перавышэньне паўнамоцтваў паводле арт. 426; 14 — за перавышэньне, злоўжываньне або бязьдзеяньне паводле арт. 455; 6 — за бязьдзеяньне паводле арт. 425. Толькі адзін чалавек быў асуджаны за пасярэдніцтва паводле арт. 432.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG